БТ абвінаваціла апазіцыю ў намеры стварыць «залежнае ад наркотыкаў грамадства»


Мітынг за дэкрыміналізацыю марыхуаны

Учора, 17 лютага, на тэлеканале «Беларусь-1» з’явіўся прапагандысцкі сюжэт, прысвечаны мітынгу грамадскай кампаніі «Legalize Belarus», што выступае за адмену крымінальнага пакарання за захоўванне «кантралюемых рэчываў у малых колькасцях».

Праўда, у сюжэце «Беларусь-1» сцвярджаецца, што ўдзельнікі мітынгу нібыта патрабуюць дазволіць свабодны продаж марыхуаны і іншых наркотыкаў, хаця насамрэч актывісты выступаюць за тое, каб за ўжыванне марыхуаны не саджалі ў турму.

«У сваіх чатах актывісты гэтага руху, не саромеючыся, прызнаюцца ва ўжыванні наркатычных сродкаў і пішуць, што ім патрэбныя людзі, база людзей для далейшых масавых акцый за радыкальныя перамены, верагодна, пад уздзеяннем наркотыкаў, а ў будучыні, мяркуючы па ўсім, плануюць стварыць залежнае ад наркотыкаў грамадства», – гаворыцца ў сюжэце «Беларусь-1».

Прапагандысты сцвярджаюць, што за актывістаў стаяць лідары апазіцыі – у прыватнасці, Алесь Лагвінец.

Па дарозе са Шклову званілі зь “Б.л…ского телевіденія”, пыталіся пра сёньняшні пікет за дэкрыміналізацыю каноплі.Мой …

Publié par Aleś Łahviniec sur samedi 17 février 2018

«Складваецца ўражанне, што пад выглядам легалізацыі за слабымі плячыма гэтых наркаактывістаў стаяць больш моцныя структуры», – адзначаецца ў сюжэце БТ.

Пятро Маркелаў, «Мітынг за дэкрыміналізацыю марыхуаны», 17 лютага 2018

Паводле актывіста кампаніі «Legalize Belarus» Пятро Маркелава, супрацоўнікі «Белтелерадыёкампаніі», якія падрыхтавалі гэты відэасюжэт, чамусьці прадставіліся падчас мітынгу журналістамі Russia Today – яны шмат здымалі і задавалі «выключна правакацыйныя пытанні». Але ў сюжэт уставілі толькі словы «так» у адказ на пытанне пра ўжыванне марыхуаны.

«У сюжэце скажоныя факты (напрыклад, ні разу на пікеце не было сказана слова легалізацыя, мы гаварылі выключна пра дэкрыміналізацыю кантралюемых рэчываў). Каментар Алеся Лагвінца быў наўпрост адрэдагаваны. Калі па тэлефоне ён казаў, што Legalize Belarus не з’яўляецца супольнай кампаніяй Грамадскага руху «Дзея», яны гэта падалі наадварот. Шмат чаго яны прыдумалі, напрыклад тое, што арганізацыя аплочвала наш візіт на Hanfparade. Тады «Дзеі» яшчэ не існавала, а 80 еўра на квіткі да Берліну і назад нам (80 – кошт у два бакі на аднаго чалавека, агулам 240 на трох чалавек), па нашай просьбе, аплацілі арганізатары параду. Мэта сюжэту – стварыць негатыўны імідж «БНФ», «апазіцыі», а па сутнасці любога, хто асмельваецца адкрыта выказваць сваю пазіцыю нязгоды з уладамі», – адзначыў у каментары belsat.eu Пятро Маркелаў.

Між тым актывіст удзячны прапагандыстам, бо лічыць, што гэты матэрыял «паспрыяе публічнаму абмеркаванню праблемы 328 у грамадстве» (праблемы крымінальнага пераследу за ўжыванне лёгкіх наркотыкаў у межах арт. 328 Крымінальнага кодэксу).

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары