Брыжыт Бардо заклікае Лукашэнку не расчараваць яе


Знакамітая французская акторка Брыжыт Бардо звярнулася да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з адкрытым лістом, які апублікаваны і на сайце «Фонду Брыжыт Бардо».

Акторка просіць Аляксандра Лукашэнку абараніць бадзяжных жывёлаў. У лісце адзначаецца, што жывёлы пакутуюць і паміраюць.

«Жывёлы падвяргаюцца жорсткаму звароту і гінуць пакутлівай смерцю. Яны гінуць ад атручаных прынад, іх адстрэльваюць, часам у прысутнасці дзяцей, згодна ірацыянальных і нялюдскіх загадам вінаватых службовых асобаў і спецыяльных службаў», – адзначае акторка ў сваім лісце.

На думку Брыжыт Бардо, гэта вельмі псуе імідж Беларусі ў Еўропе. Таму французская акторка заклікае Аляксандра Лукашэнку перадаць сродкі, якія выдаткоўваюцца на адлоў жывёлаў, у спецыяльныя прытулкі, а таксама выкарыстоўваць іх для стэрылізацыі. Таксама яна выступае за неадкладнае прыняцце закону, які прадугледжвае строгае пакаранне за жорсткае абыходжанне з жывёламі.

Для кансультацыяў Брыжыт Бардо гатовая адправіць у Менск прадстаўніка фонду.

Брыжыт Бардо пасля завяршэння кінакар’еры прысвяціла сваё жыццё барацьбе за правы жывёлаў.

Hавiны
Жывёлы ў захапленні ад беларускай зімы. Неверагодна прыгожыя фотаздымкі
2018.01.26 10:22

СК, belsat.eu

Стужка навінаў