Брытанскія парламентарыі прагаласавалі супраць угоды аб умовах Brexit


Падчас вырашальнага галасавання 432 дэпутата выказаліся супраць угоды, ухваленай Лонданам і Бруселем у лістападзе летась пасля паўтарагадовых перамоваў. Падтрымалі праект пагаднення, на прыняцці якога настойвала прэм’ер-міністр Тэрыса Мэй, толькі 202 дэпутата.

Такім чынам ўгода адхіленая з розніцай ажно ў 230 галасоў, што стала самым буйным паражэннем брытанскага прэмʼера ў парламенце за апошнія 95 гадоў.

Пасля галасавання Тэрыса Мэй заявіла, што перш чым рабіць далейшыя крокі, хоча пераканацца, што карыстаецца даверам парламента. Пасля гэтага лідар апазіцыі Джэрэмі Корбін абвесціў пра запуск працэдуры вотуму недаверу прэмʼер-міністру.

ЕЗ рыхтуецца да жорсткага Brexit

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары