Брытанскія мытнікі падманулі ЕЗ на € 2 млрд?


Паводле Еўрапейскага бюро па барацьбе з махлярствам (OLAF), Вялікая Брытанія мае пагасіць недаплату, якая паўстала ў выніку нядобрасумленных аперацыяў з мытамі.

OLAF рэкамендуе Бруселю спагнаць € 2 млрд з брытанскага ўраду. Бюро па барацьбе з махлярствам мяркуе, што кітайскія тэкстыльныя тавары ды абутак імпартаваліся ў Еўразвяз па заніжаным сабекошце, піша dw.com.

У выніку агульная сума шкоды для еўрапейскага бюджэту ад недаплачаных мытаў склала € 1,99 млрд. Як сцвярджаюць у OLAF, Вялікая Брытанія да гэтага часу не спыніла падобную практыку.

Рашэнне аб фінансавых прэтэнзіях да Лондану будзе прымаць Еўракамісія. Прадстаўнік брытанскага ўраду паведаміў, што інфармацыя OLAF «правяраецца».

ЮВ, belsat.eu, паводле dw.com

Стужка навінаў