Брытанскі суд: «Магчыма, забойства Літвіненкі ўхваліў Пуцін»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGempwRk9IcTFiZm8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Былы супрацоўнік ФСБ Аляксандр Літвіненка быў атручаны палоніем у лістападзе 2006 года. Брытанскае следства лічыць, што выканаўцамі былі Андрэй Лугавы і Дзмітрый Коўтун, ды дадае, што «ёсць вялікая імавернасць», што забіць Літвіненку загадаў расейскі прэзідэнт.

Суддзя Роберт Оўэн з Высокага суду Лондану прадставіў сёння даклад паводле вынікаў публічнага дазнання ў справе Літвіненкі. Оўэн назваў непасрэдных выканаўцаў забойства:

«Я ўпэўнены, што спадар Лугавы і спадар Коўтун дадалі палоніўм-210 у імбрык гарбаты ў бары «Пайн» і зрабілі гэта з мэтай атруціць спадара Літвіненку».

Люк Гардынг, брытанскі журналіст, напісаў, што яны дзейнічалі паводле загаду «трэціх асобаў».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”91959″ img_size=”large”][vc_column_text]Мэтай публічнага дазнання, якое правёў лонданскі суд, было ўсталяванне магчымай прыналежнасці да забойства Літвіненкі расейскіх уладаў. Вынікі дазнання дазволілі зрабіць заяву, што хутчэй за да ліквідацыі былога агента спецслужбаў прыклаў руку Уладзімір Пуцін:

«Я прыйшоў да высновы, што ёсць вялікая імавернасць, што спадар Лугавы атруціў спадара Ліцвіненку, і зрабіў ён гэта паводле загаду Федэральнай службы бяспекі Расеі. Далей я раблю выснову, што спадар Каўтун таксама дзеяў паводле загаду ФСБ: магчыма, проста на замову Лугавога або нават з веданнем таго, для каго ён гэта робіць насамрэч. Таксама я раблю выснову, што аперацыю па забойству Літвіненкі ўхваліў спадар Патрушаў, старшыня ФСБ, а таксама прэзідэнт Пуцін», – кажа Роберт Оўэн.

[/vc_column_text][vc_column_text]Андрэй Лугавы і Дзмітрый Коўтун катэгарычна адмаўляюць сваё дачыненне да гэтага забойства. Уладзімір Пуцін заяву брытанскага суддзі не каментуе.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў