Брытанскі парламент ухваліў законапраект аб брэкзіце


Абедзве палаты брытанскага парламента ўхвалілі законапраект аб выхадзе з Еўразвязу 31 студзеня 2020 года. Пра гэта паведамляе «Бі-бі-сі».

Дакумент адпраўлены на подпіс каралеве Вялікай Брытаніі Элізабэт II. Таксама яго павінен ратыфікаваць Еўрапарламент.

Hавiны
Борыс трыумфуе. Беларус з Лондану пра брэкзіт: «У многіх нервы не вытрымліваюць»
2019.12.13 11:26

23 чэрвеня 2016 года адбыўся рэферэндум, які вызначыў выхад Вялікай Брытаніі з Еўразвязу. За выхад з ЕЗ прагаласавалі амаль 52% брытанцаў. Чакалася, што краіна пакіне ЕЗ 29 сакавіка 2019 года.

ЮВ/МВ belsat.eu

Стужка навінаў