Брытанскі парламент адхіліў прапанову аб датэрміновых выбарах


Праз некалькі гадзін пасля таго, як Еўразвяз пагадзіўся адкласці брэкзіт у надзеі на датэрміновыя выбары ў Вялікай Брытаніі, Палата абшчын адхіліла прапанову прэм’ер-міністра Борыса Джонсана правесці гэтыя выбары. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

За прапанову прэмʼер-міністра правесці выбары 12 снежня прагаласавалі 299, супраць – 70. Аднак галасоў не хапіла. Па законе, калі датэрміновыя выбары абвяшчаюцца без вотуму недаверу ўраду, за іх павінна прагаласаваць дзве траціны спісачнага складу Палаты абшчын, то бок 434 дэпутата.

Адразу пасля галасавання Борыс Джонсан абвясціў, што ўрад мае намер неадкладна ўнесці на галасаванне ў аўторак новае прапанову аб датэрміновых выбарах па іншай працэдуры, якая патрабуе толькі простай большасці.

Барыс Джонсан спадзяецца, што на датэрміновых выбарах яго Кансерватыўная партыя заваюе большасць і ён такім чынам зможа вывесці палітычную эліту і краіну з патавай сітуацыі, у якой яна апынулася праз брэкзіт.

  • 28 кастрычніка ЕЗ пагадзіўся на просьбу ўрада Брытаніі адкласці брэкзіт на тры месяцы, да 31 студзеня 2020 года. У Бруселі назвалі адтэрміноўку «гнуткай»: яна прадугледжвае, што Брытанія можа сысці з ЕЗ раней 31 студзеня, калі ратыфікуе пагадненне аб выхадзе.
Hавiны
Брытанскі парламент зноў адмовіўся галасаваць па брэкзіту
2019.10.21 21:16

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў