Брытанская паліцыя апублікавала зварот Юліі Скрыпаль


Фота з асабістай старонкі Юліі Скрыпаль у Facebook

Юлія Скрыпаль, якую атруцілі разам з яе бацькам у брытанскім горадзе Солсбэры, напісала зварот. Яго апублікавала прэс-служба брытанскай паліцыі.

«Я апрытомнела больш за тыдзень таму і рада паведаміць, што мой стан паляпшаецца з кожным днём. Я ўдзячная за ўсе добрыя пажаданні, якія атрымала », – піша Юлія Скрыпаль.

Яна падзякавала медыкам шпіталя, у якім зараз знаходзіцца, і жыхарам Солсбэры за аказаную дапамогу і падтрымку. Таксама Юлія выказала спадзеў, што людзі будуць ставіцца з павагай да прыватнага жыцця яе сям’і.

Нагадаем, што Сяргея і Юлію Скрыпалей атруцілі ў брытанскім горадзе Солсбэры. Улады Вялікай Брытаніі абвінавачваюць у гэтым Расею. Гэты выпадак пацягнуў за сабою шэраг міжнародных скандалаў і даў пачатак дыпламатычнай вайне.

ГА, belsat.eu паводле Metropolitan Police

Глядзі таксама
Каментары