Брытанія можа застацца ў Еўразвязе да канца 2019 года


Выспам не хопіць на адлучэнне ад ЕЗ двух гадоў, пра якія паведамлялася раней.

Злучанаму Каралеўству будзе патрэбны амаль год дадатковага часу для таго, каб падрыхтаваць выхад Злучанага Каралеўства з Еўразвязу, прызнаўся ў размове з журналістамі The Sunday Times адзін з брытанскіх міністраў.

У студзені наступнага года прэмʼер Тэрэза Мэй можа нават перагледзець тэрмін у два гады, які брытанцы далі сабе на выхад з аб’яднанай Еўропы.

Мэй заснавала спецыяльнае міністэрства па справах выхаду з краіны ЕЗ, але яго кіраўнік Дэвід Дэйвіс змог наняць толькі каля паловы супрацоўнікаў. Акрамя таго, на працэс перамоваў аб выхадзе Брытаніі з Еўразвяза ўплыў могуць аказаць прэзідэнцкія выбары ў Францыі налета ў красавіку, і ў Нямеччыне, запланаваныя на кастрычнік 2017 года.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў