Брытанія апублікавала новыя відэа з «Башыравым» і «Пятровым»


Кадр аднаго з ролікаў з Башыравым і Пятровым, апублікаванага Скотлэнд-Ярдам 22 лістапада 2018 года

Паліцыя апублікавала тры новыя відэазапісы з гораду Солсбэры, на якіх зарэгістраваныя мужчыны, падобныя на «Аляксандра Пятрова» і «Руслана Бышарава», якіх брытанцы падазраюць у атручванні Сяргея і Юліі Скрыпаль.

Скотленд-Ярд падае, што відэа зробленыя 4 сакавіка 2018 года – у дзень замаху на Скрыпалёў.

Першае відэа запісана а 11:48 па мясцовым часе; на ім мужчыны праходзяць праз турнікеты чыгуначнага вакзалу.

У другім роліку (11:58) яны ідуць каля запраўкі недалёка ад дому Сяргея Скрыпаля.

Трэці запіс зроблены а 13-й, за некалькі гадзінаў да ад’езду з Солсбэры.

На пачатку верасня Вялікая Брытанія назвала «Аляксандра Пятрова» і «Руслана Башырава» падазраванымі ў атручванні Скрыпалёў. Пасля гэтага Уладзімір Пуцін заявіў, што расейскія ўлады знайшлі гэтых людзей, але «там нічога крымінальнага». Расейскі лідар прапанаваў ім пагутарыць з журналістамі. На наступны дзень «Пятроў» і «Башыраў» далі інтэрвʼю каналу RT, у якім яны яны распавялі, што ездзілі ў Солсбэры як турысты.

Праз некалькі тыдняў выданні Bellingcat і The Insider у сваім расследаванні даводзілі, што сапраўдныя імёны Башырава і Пятрова – Анатоль Чапіга і Аляксандр Мішкін, і што яны – супрацоўнікі расейскай вайсковай выведкі.

ДД

Глядзі таксама
Каментары