Брытанец, які сядзеў у беларускай турме, заўзеў за БАТЭ на «Стэмфард Брыдж». З БЧБ-сцягам


Грамадзянін Вялікай Брытаніі, які два гады сядзеў у беларускай турме прыйшоў на матч Чэлсі-БАТЭ з бел-чырвона-белым сцягам.

Фота з Эланам Смітам (Alan Smith) на стадыёне «Стэмфорд Брідж» апублікаваў telegram-канал «Беларускі футбол».

Элан Сміт кіраваў фірмай, якая займалася арганізацыяй медычнай апекі замежнікаў, у тым ліку ў Беларусі. Паводле Сміта, ён набыў квіткі на цягнік Берасце–Тэрэспаль групе грамадзянаў Іраку. Беларускі суд прысудзіў яму два гады зняволення за арганізацыю нелегальнага каналу міграцыі. 10 месяцаў Сміт правёў у СІЗА № 2 у Віцебску, а пасля адбываў пакаранне ў калоніі Віцьба-3 у Віцебскай вобласці. Ён не мог разлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, бо катэгарычна адмаўляў прызнаць віну. 29 верасня ён выйшаў на волю.

Матч Чэлсі-БАТЭ адбыўся 25 кастрычніка і скончыўся паразаю 3:1.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў