«BRUTTO» выпусціў пацыфісцкі кліп


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=drvKR1rI2AU”][vc_column_text]

«Песня »Чорны Абеліск« не толькі пра сённяшнія часы, і нават не столькі пра тое, што адбываецца навокал. Гэтая песня – хутчэй, спроба перадаць уражанне ад прачытаных раманаў »Бывай, Зброя!« Хемінгуэя і »На заходнім фронце без пераменаў« Рэмарка. У юнацтве, менавіта гэтыя антымілітарысцкія раманы пра »страчанае пакаленне« паўплывалі на ўсё мой светапогляд. Давайце не станем Новым Страчаным пакаленнем! Усім мір!!!», – напісаў Сяргей Міхалок у кароценькім рэлізе да кліпу ў афіцыйнай суполцы «BRUTTO» ва «УКантакце».

«Кошт вайны напісаны акуратнымі літарамі на тысячах таблічак, усталяваных над магіламі жаўнераў», – прыводзіць цытату Джорджа К. Маршала лідар «BRUTTO».

Джордж Кэтлет Маршал (George Catlett Marshall) – дзяржаўны і вайсковы дзеяч ЗША, генерал арміі і ініцыятар плану Маршала, лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1953 г.).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў