Brutto прадставілі новы кліп і анансавалі дакументальны фільм

ВІДЭА

Да пяцігоддзя Brutto Сяргей Міхалок і #bruttofamily прадставілі новы кліп і песню «Мельхіёр і Каспар». Здымкі кліпа адбываліся на трэцім з’ездзе #bruttofamily, а рэжысёрам кліпа стаў Дзмітрый Аўдзееў. Пра гэта піша tut.by.

«У нас была класная тусоўка, дзе мы нарэшце сабраліся з семʼямі і сябрамі. Было вельмі весела, займальна, таму што мы ўсе засумавалі. Мы рэдка збіраемся вялікай кампаніяй, таму што ўсе занятыя, і да таго ж сабраць усю #bruttofamily практычна немагчыма, бо наша сямʼя вялікая. Таму ў нашай неверагодна сямейнай і вясёлай атмасферы мы нават не заўважалі, што здымаем кліп. У нас не было рэпетыцый і дубляў і час праляцеў вельмі хутка. У прынцыпе кліп выдатна перадае ўсю атмасферу нашай сустрэчы», – падзяліўся эмоцыямі Віталь Гуркоў.

У лютым сёлета ў сям’і Сяргея Міхалка нарадзіўся трэці сын. Таму цяпер гурт зрабіў перапынак. Але ўдзельнікі Brutto абяцаюць новыя песні, кліпы, а таксама і канцэртныя праграмы.

У Міхалка нарадзіўся трэці сын

 

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары