«Brutto» 1-га лютага падасць заяву ў Менгарвыканкам на канцэрт у «Менск-Арэне»


Гурт «Brutto» Сяргея Міхалка мае намер прадставіць альбом «Родны край» у Беларусі.

Вялікі канцэрт-прэзентацыя плануецца на травень на пляцоўцы «Менск-Арэна». Як паведаміў Tuzin.fm прадзюсар гурта Антон Азізбекян, зараз канчаткова ўзгадняюцца ўсе дэталі, і ўжо 1 лютага будзе пададзеная заява на атрыманне гастрольнага пасведчання ў Менгарвыканкаме.

Лідар «Brutto» Сяргей Міхалок запісаў з гэтай нагоды відэазварот «да міністра культуры Рэспублікі Беларусь». Дайце нам самы нязручны час…Не перашкаджайце нам і дайце магчымасць сустрэцца з сваймі фанатамі, якія стаміліся ганяць па ўсёй Еўропе, калі ў цэнтры Менску ёсць выдатная канцэртная зала, збудаваная на народныя грошы», – гаворыцца ў звароце.

«Brutto» заяўляюць, што калі ім сапраўды дазволяць зрабіць канцэрт у 15-тысячнай «Менск-Арэне», усе выручаныя грошы яны аддаюць на развіццё Дому міласэрнасці і Дому інвалідаў.

МЯ, паводле tuzin.fm

Стужка навінаў