Брутальнае затрыманне нелегальных мігрантаў. Відэа


Беларускія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі расейскага ФСБ, спынілі дзейнасць злачыннай групы ў сферы незаконнай транзітнай міграцыі.

29 траўня ў Смалявіцкім раёне на стаянцы для адпачынку на трасе «Масква – Берасце» была затрыманая іншамарка, у якой перавозілі чатырох мігрантаў (два грамадзяніна Афганістана і два – Індыі). Перавозіў мігрантаў грамадзянін Расеі.

Нелегалаў хацелі незаконна вывезці з Беларусі ў літоўскім накірунку. У дачыненні да ўдзельнікаў злачыннай групы распачатая крымінальная справа за арганізацыю незаконнай міграцыі. Ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без яе. Цяпер шукаюць астатніх удзельнікаў злачыннай групы.

Грамадзяне Афганістана будуць дэпартаваныя, ім на 5 гадоў забаранілі ўезд у Беларусь. У дачыненні да грамадзянаў Індыі распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне правілаў перабывання.

ГА, belsat.eu паводле gpk.gov.by

Стужка навінаў