Брусель заклікае Баку вызваліць мірных дэманстрантаў


Еўразвяз адрэагаваў на затрыманне дзясяткаў чалавек у сталіцы Азербайджана. Мітынгоўцы, якія ў Баку спрабавалі правесці мітынг, былі жорстка затрыманыя. ЕЗ вінаваціць улады краіны ў празмерным ужыванні сілы, піша DW.com.

Афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай службы вонкавапалітычнай дзейнасці Мая Качыянчыч нагадала, што свабода сходаў з’яўляецца фундаментальным правам чалавека. Таму ЕЗ чакае ад Баку яго выканання. У Бруселі заклікаюць улады Азербайджана вызваліць затрыманых.

Фота: AZIZ KARIMOV / Reuters / Forum

Напярэдадні, 19 кастрычніка, актывісты спрабавалі правесці ў цэнтры сталіцы Азербайджана акцыю. Пратэстоўцы заклікаюць улады да правядзення сумленных выбараў, вызвалення палітвязняў і патрабуюць вырашыць канфлікт у Нагорным Карабаху, піша інтэрнэт-выданне «Кавказский узел». Акцыя была несанкцыянаванай. Паліцыя затрымала 60 дэманстрантаў. Пазней 42-х мітынгоўцаў адпусцілі.

СК belsat.eu

Стужка навінаў