Брусель і Лондан дамовіліся пра варункі Brexit


Еўразвяз і Вялікая Брытанія дасягнулі пагаднення наконт асноўных момантаў, якія датычацца выхаду Злучанага Каралеўства з ЕЗ. Падрабязнасці пакуль не агучваюцца. Але 17 кастрычніка дамоўленасці будуць зацверджаныя на саміце ў Бруселі.

14 кастрычніка прадстаўнікі ўсіх 27 краінаў ЕЗ правялі пазачарговую сустрэчу Камітэту пастаянных прадстаўнікоў па пытанні Brexit. Дыпламатычная крыніца ў Бруселі паведаміла ТАСС, што перамовы завяршыліся дасягненнем кампрамісу.

«Усе асноўныя рознагалоссі знятыя, бакі дасягнулі прынцыповага пагаднення», – адзначыў дыпламат.

Пры гэтым у канцылярыі брытанскага прэм’ера звесткі аб дасягненні дамоўленасці пра Brexit ТАСС не пацвердзілі. Зрэшты, 17 кастрычніка апошні тэрмін для таго, каб Лондан і Брусель дасягнулі пагаднення ў справе выхаду Брытаніі з Еўразвязу. Галоўнай праблемай для бакоў зʼяўляецца пытанне аб арганізацыі пагранічнага рэжыму паміж Рэспублікай Ірландыя, якая застаецца ў ЕЗ і Паўночнай Ірландыяй, якая ў складзе Вялікай Брытаніі выходзіць з складу Еўразвязу.

Hавiны
Кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі сышоў у адстаўку праз «мяккі Brexit»
2018.07.09 18:05

СК, belsat.eu

Стужка навінаў