Брудная нафта: Беларусь патрабуе ў Расеі кампенсацыі ўскосных стратаў


Беларусь будзе патрабаваць кампенсацыі наўпроставых і ўскосных стратаў ад няякаснай нафты з Расеі. Пра гэта паведаміў 17 траўня намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка, перадае БелТА.

Hавiны
Казахстан запатрабуе кампенсацыю ад «Транснефть» за забруджаную нафту
2019.05.17 14:13

Віцэ-прэм’ер паведаміў, што адносна наўпроставых выдаткаў – выхаду з ладу абсталявання – расейскі бок паабяцаў пакрыць прадстаўленыя Менскам дакументаваныя выдаткі. Напрыклад, толькі кошт сапсаванага нафтай абсталявання на Мазырскім НПЗ складае каля $ 30 млн.

«Але хімічны працэс хлору, які патрапіў, такі, што станчэнне трубаў, якое ўжо адбылося, і пашкоджанне каталізатараў яшчэ будуць выплываць», – растлумачыў намеснік старшыні ўраду.

Паводле яго, больш поўная інфармацыя з’явіцца падчас рамонту НПЗ, які мяркуецца да жніўня.

ВІДЭА
Масква сумняецца, што на Мазырскім НПЗ абсталяванне сапсавалася праз брудную нафту з Расеі
2019.05.16 21:08

А вось пытанні недаатрыманай выручкі ад транзіту і ўласнага экспарту яшчэ будуць абмяркоўвацца. Расейскі віцэ-прэмʼер Дзмітрый Козак даручыў стварыць рабочую групу, каб падлічыць страты, паведаміў Ігар Ляшэнка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў