Бразілія выйшла на трэцяе месца ў свеце па колькасці інфікаваных каронавірусам


На дзень 19 траўня ў свеце зарэгістраваныя 4 804 167 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 318 527 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне зафіксавана 1 508 598 выпадкаў захворвання. У ЗША таксама больш за ўсё ахвяраў пандэміі: 90 353 чалавекі. Другое месца займае Расея – захварэлі 290 678 чалавек.

Бразілія менш чым за тыдзень абышла па колькасці інфікаваных Вялікую Брытанію, Іспанію, Італію і выйшла на трэцяе месца ў свеце. У Бразіліі заразіліся 255 368 чалавек, у Вялікай Брытаніі – 247 709, у Іспаніі – 231 606, у Італіі – 225 886, у Францыі – 180 051, у Германіі – 176 551.

Па колькасці ахвяраў каронавіруса другое месца пасля ЗША займае Вялікай Брытанія – там памерлі 34 876 чалавек. У Італіі памерлі 32 007, у Францыі – 28 242, у Іспаніі – 27 709, у Бразіліі – 16 853.

Агулам у свеце зарэгістравана 4 804 167 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 318 527 пацыентаў з COVID-19 памерлі.

Беларусь займае 24-е месца ў свеце па колькасці афіцыяльна зарэгістраваных выпадках заражэння каронавірусам. Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 18 траўня ў Беларусі зарэгістравана 30 572 выпадкі заражэння COVID-19. 171 пацыент памёр.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў