Бразілія абагнала па колькасці інфікаваных каронавірусам Іспанію і Італію

Бразілія заняла чацвёртае месца ў свеце па колькасці інфікаваных каронавірусам. Толькі за апошні дзень у гэтай краіне зафіксавалі амаль 15 тысячаў новых выпадкаў інфекцыі (14 919), агульная колькасць інфікаваных дасягнула 235 511, піша DW.com.

Медыкі адзначаюць, што ў Бразіліі, у параўнанні з ЗША, Расеяй і Вялікай Брытаніяй, тэстуецца толькі невялікая частка насельніцтва, таму рэальная колькасць інфікаваных можа быць істотна большай. Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса, колькасць смяротных выпадкаў з прычыны COVID-19 у Бразіліі складае 15 662. Колькасць інфікаваных дасягнула 235 511.

Пры гэтым прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару адмаўляе небяспеку, якую ўяўляе каронавірус. У выніку ўсё больш грамадзянаў краіны пратэстуюць супраць яго палітыкі.

У свеце ад каронавірусу памерлі больш за 300 тысячаў пацыентаў

СК belsat.eu

Hавiны