Братыслава хоча пасябраваць з Менскам


У славацкім парламенце ў групу сяброўства з Беларуссю ўвайшлі паўтара дзясяткаў палітыкаў.

13 верасня беларускі амбасадар у Браціславе Ігар Ляшчэня сустрэўся са старшынём канстытуцыйнага камітэту парламенту Славаччыны Робертам Мадэям і абмеркаваў перспектывы двухбаковай супрацы, а таксама ролю парламентаў у актывізацыі гандлёва-эканамічных і рэгіянальных сувязяў паміж двума краінамі.

Мадэй распавёў беларускаму дыпламату, што 9 верасня ў Нацыянальным Савеце Славаччыны была створаная група сяброўства з Беларуссю, у склад якой увайшлі 16 дэпутатаў.

«БелаПАН» цытуе прэсавы рэліз, паводле якога бакі адзначаюць, што стварэнне парламентарыямі асобнай працоўнай групы па Беларусі – сведчанне рэальнай зацікаўленасці славацкіх парламентарыяў у развіцці супрацы з беларускімі калегамі.

Чым менавіта будзе займацца гэтай суполка, пакуль не паведамляецца.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў