«Браты нашыя меншыя бесхрыбетныя». У гарадзенскім заапарку з’явілася сталая экспазіцыя насякомых


Упершыню ў Беларусі можна наведаць экспазіцыю, прысвечаную казуркам. Павукі-птушкаеды і прусакі «Аўтамабільчыкі», а таксама цвыркуны чакаюць на гасцей і наведнікаў.

Экспазіцыя ўнікальная не толькі для Беларусі. Кожны заапарк трымае кармавых насякомых, аднак далёка не кожны можа дазволіць сабе выставіць рэдкія віды бесхрыбетных на ўсеагульны агляд. Казуркі ў гарадзенскім заапарку збіраліся некалькі гадоў. Некаторымі цікавымі экзэмплярамі падзяліўся Маскоўскі заапарк. Гэта дазволіла ўрэшце адчыніць сваю ўласную экспазіцыю казурак, – распавядае загадчык тэрарыума Цімафей Чупракоў.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”402706″ img_size=”large”][vc_column_text]Цімацей Чупракоў упэўнены, што сучаснае пакаленне часта негатыўна ставіцца да жукоў і бесхрыбетных і менавіта новая выстава дапаможа людзям пазбавіцца фобіяў перад самымі меншымі нашымі братамі бесхрыбетнымі.

Акрамя сталай выставы 18 снежня гарадзенцаў чакае галоўны сюрпрыз – выстава «Жывыя каштоўнасці і іншыя казюлькі», падчас якой будуць прадстаўленыя ўсе віды насякомых, якія толькі ёсць у заапарку. Асаблівасцю выставы стане тое, што да казурак наведнікі змогуць дакрануцца. І нават некаторых набыць.

Кошты самыя розныя. Прусакоў можна набыць нават за 1 беларускі рубель, а вось палачнікі ўжо каштуюць даражэй $ 5-20.

Што цікава, маленькія казуркі не асабліва пераборлівыя ў ежы. Прусакі, напрыклад, вельмі любяць садавіну: яблыкі, мандарынкі, бананы, але абавязкова крыху «падгуляўшыя».

Можа таму самыя спартыўныя ў экспазіцыі Амерыканскія прусакі не перастаюць насіцца па шкле акварыума, вясёленькія і, відаць, крыху захмялеўшыя? – жартуе адна з даглядальніц насякомых.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”402609″ img_size=”large”][vc_column_text]Самымі патрабавальнымі да ежы аказаліся палачнікі, для якіх на зіму трэба адмыслова замарожваць маліну. А вось павукі-птушкаеды, насуперак сваёй назве, на птушак зусім не ласыя, а пачаставацца найбольш любяць прусакамі і цвыркунамі. Таксама цікава, што галоўным ласункам слімакоў з’яўляецца батон.

Разынкамі казуркавай кампаніі стануць начныя матылькі «бражнікі», якіх прынясе гарадзенскі калекцыянер матылькоў Дзмітрый Вайцешык. Гэта вельмі прыгожыя экзэмпляры начных матылькоў, якіх часта блытаюць з птушкамі калібры, за іх вялікі памер да 13-ці см.[/vc_column_text][vc_column_text]На дадзены момант гарадзенскі заапарк можа пахваліцца 12-цю відамі прусакоў, сярод якіх знайшліся госці з Венесуэлы і Калумбіі, прусакі «Аўтамабільчыкі», якія сваю назву атрымалі за кошт дзвюх жоўтых плямаў, якія нагадваюць фары аўто. Таксама ёсць 4 віды тарантулаў. У Будучыні гарадзенскі заапарк плануе таксама супрацу з Аграрным універсітэтам у Горадні, а вынікам супрацы стане экспазіцыя з пчоламі, якіх можна будзе ўбачыць праз шкло.

Выстава «Каштоўнасці і іншыя казуркі» гарадзенскім заапарку адчыніцца 18 снежня і будзе працаваць 1 дзень. Кіраўніцтва гарадзенскага заапарка шчыра запрашае скарыстацца ўнікальнай магчымасцю і бліжэй пазнаёміцца з тымі маленькімі жыхарамі нашай планеты, якіх мы звычайна баімся.

Усе фотаздымкі

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]ПВ, belsat.eu

Стужка навінаў