Брамніка зборнай Германіі здзівілі беларускія заўзятары: «Як можна заўзець супраць сваёй краіны?»


Галкіпер зборнай Германіі і мюнхенскай «Баварыі» Мануэль Ноер пасля матчу кваліфікацыі Еўра-2020 у Барысаве здзівіўся, што частка беларусаў на стадыёне заўзелі за немцаў. Пра гэта піша football.by.

Журналіст запытаў брамніка, ці быў ён здзіўлены тым, што шмат людзей на стадыёне падтрымлівала Нямеччыну?

«Так, вядома. Безумоўна, гэта вельмі прыемна, і гэта мае вялікае значэнне для нас, што столькі людзей скандавалі «Германія», гналі нас наперад. Калі шчыра, то гэта было нечакана. Я заўважыў, што многія заўзятары былі не немцамі, але гэта не мае значэння. Так, падтрымка была вар’яцкай, складалася адчуванне, што мы гуляем дома. Толькі я не разумею аднаго – як мажна заўзець супраць сваёй краіны?», – адзначыў Ноер.

Нагадаем, учора зборная Беларусі па футболе ў адборачным турніры да Еўра-2020 прайграла зборнай Германіі з лікам 0:2. Галы забілі Санэ і Ройс. Матч адбыўся ў Барысаве.

Hавiны
Беларусь – Нямеччына: хто пераможа? Свае прагнозы робяць эканаміст, токар і IT-шнік
2019.06.08 08:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў