«Бралі за рукі і выціскалі з плошчы». У Берасці не далі сабрацца праціўнікам заводу АКБ


У Берасці міліцыя не дала праціўнікам акумулятарнага заводу сабрацца на плошчы. Пра гэта belsat.eu паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

12 ліпеня каля поўдня ў Берасці праціўнікі будаўніцтва заводу АКБ пачалі збірацца на плошчы на традыцыйную сустрэчу перад гарвыканкамам, якія праходзяць штонядзелю. Але, як і апошнія разы, міліцыянты сталі выцясняць людзей з плошчы.

«Бралі за рукі і выціскалі з плошчы, мяне ў тым ліку. Я пытаюся, на якой падставе. – «Тут рыхтуецца несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, і вы патэнцыйны ўдзельнік». Літаральна за рукі хапалі і так выціскалі», – распавёў Раман Кісляк.

Агулам, паводле яго, людзей было не шмат – каля 50-і. Актывіста Уладзіміра Казлоўскага, які адмовіўся сысці з плошчы, затрымалі. Праз тры гадзіны яго вызвалілі, не складаўшы пакуль пратакол.

Hавiны
У Берасці – чарговае «кармленні галубоў». Людзей з плошчы выціскае АМАП
2020.07.05 13:49

Частка людзей пайшла ў гарвыканкам, дзе праходзіла сустрэча з прадстаўнікамі ўладаў, у тым ліку начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Берасцейскага аблвыканкаму і старшынёй Берасцейскага абласнога савету дэпутатаў.

Праціўнікаў заводу АКБ цікавіла, як плануецца арганізаваць прапанаваны рэферэндум адносна працы прадпрыемства.

«Відавочна, што да выбараў яго нават не будуць абвяшчаць. Калі рэферэндум будзе арганізаваны шляхам збору подпісаў грамадзянаў, то працэдура можа заняць да сямі месяцаў. Але калі арганізуе які-небудзь савет дэпутатаў, то час скарачаецца да трох месяцаў», – распавёў праваабаронца.

Hавiны
Лукашэнка паабяцаў абвясціць рэферэндум наконт лёсу акумулятарнага заводу
2020.06.22 22:45

Частка праціўнікаў таксама пайшла па вуліцах Пушкінскай і Савецкай да кінатэатру «Беларусь». А каля гарвыканкаму знялі ачапленне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў