«Божае Цела» ў Горадні сабрала каля пяці тысяч вернікаў


Штогадовае ўрачыстае шэсце з нагоды свята Божага Цела прайшло ў Горадні.

На некалькі гадзін горад прыпыніў свой рух. Вялізная колькасць людзей калонай ішла ад касцёла да касцёла, прыпыняючыся каля самаробных убраных міні-алтарыкаў, каб паслухаць словы з Евангелля. Перад натоўпам бадзёра ішлі дзяўчаты ў белых сукенках і кідалі перад сабой пялёсткі кветак. Паміж малітвамі іграў аркестр, ствараючы святочную атмасферу.

Вернікі крочаць працэсіяй ра вуліцах Горадні. Городня 15 чэрвеня 2017 Васіль Малчанаў/ Белсат
Вернікі крочаць працэсіяй ра вуліцах Горадні. Городня 15 чэрвеня 2017 Васіль Малчанаў/ Белсат

Так выглядае свята Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, па-простаму свята Божага Цела або «алтарыкі».

Каталіцкае свята Божае Цела ў Горадні.Городня 15 чэрвеня 2017 Васіль Малчанаў/ Белсат

«Гэта вельмі важнае свята для каталікоў, якое нагадвае што Ісус прысутны сярод нас пад постаццю хлеба і віна. Усе каталікі ўзгадваюць гэтую таямніцу. Людзі моляцца, каб Ісус блаславіў кожнага жыхара нашых гарадоў і вёсак», – тлумачыць гарадзенскі каталіцкі святар Антоній Грэмза.

Каталіцкае свята Божае Цела ў Горадні.Городня 15 чэрвеня 2017 Васіль Малчанаў/ Белсат

Ад ерасі да аднаго з самы вялікіх каталіцкіх святаў

Як распавёў святар, свята Божага Цела сваімі каранямі сягае яшчэ ранняга Сярэднявечча. А ініцыятаркай яго была бласлаўлёная Юльяна з Карніён у Францыі. Сама манахіня паходзіла з Бельгіі, рана асірацела і на выхаванне патрапіла ў манастыр да сясцёр аўгустыянак, дзе атрымала добрую тагачасную адукацыю. Як прынята лічыць у каталіцкай царкве, менавіта ў кляштары ў Карніён яна засведчыла містычныя ўявы. Па адной з версіяў, некалькі разоў падчас малітвы, яна бачыла месяц з чорнай паласой, а пазней сам Ісус патлумачыў ёй, што чорная паласа азначае недахоп асобнага свята ў гонар Яго Цела і Крыві. Менавіта Ён наказаў, каб на 60-ты дзень пасля Вялікадня адзначаць гэты дзень, аднак не з роспаччу, як гэта адбываецца ў Вялікі Чацер, а з радасцю. Цягам дваццаці гадоў св.Юльяна трымала гэта ў таямніцы, пасля чаго вырашылася на тое, каб прасіць Папу Рымскага ўвесці гэтае свята ў літургічны год.

Каталіцкае свята Божае Цела ў Горадні.Городня 15 чэрвеня 2017 Васіль Малчанаў/ Белсат
Вернікі крочаць працэсіяй ра вуліцах Горадні. Городня 15 чэрвеня 2017 Васіль Малчанаў/ Белсат

Аднак тагачасны кіраўнік каталіцкай царквы не спяшаўся выконваць жаданне манахіні. Яе ініцыятыву падтрымаў біскуп Роберт Турот, які дазволіў манахіні арганізаваць першую ўрачыстую працэсію. Аднак пасля яго смерці св. Юльяну пачалі абвінавачваць у ерасі і свята на некаторы час забаранілі. За сваё жыццё афіцыйнага прызнання сваёй ідэі святая Юльяна, як гэта часта бывае, не дачакалася. Памерла яна ў 1258-м годзе замураванай у сваёй келлі.

Вернікі крочаць працэсіяй ра вуліцах Горадні. Городня 15 чэрвеня 2017 Васіль Малчанаў/ Белсат
Вернікі крочаць працэсіяй ра вуліцах Горадні. Городня 15 чэрвеня 2017 Васіль Малчанаў/ Белсат

Пазней справай св. Юльяны займаўся Папа Урбан IV, аднак канчаткова зацвердзіў урачыстасць толькі пасля таго, як сам дазнаў цуду ў 1263-м годзе ў Італіі. Падчас адной імшы, святар заўважыў, што падчас паднясення госціі (ахвярнага аплатка з пшанічнай мукі), кроплі крыві пачалі капаць на абрус. Абрус адразу адаслалі Папе Рымскаму, які ўпэўніўся, што абавязаны ўсталяваць свята Божага Цела. Пасля смерці Папы Урбана IV святкаванне Божага Цела абмежавалася да некаторых рэгіёнаў Францыі, Нямеччыны, Венгрыі і паўночнай Італіі, аднак яшчэ адзін Папа Ян XXII у 1317-м годзе зацвердзіў свята для абыходаў ва ўсёй каталіцкай царкве.

Каталіцкае свята Божае Цела ў Горадні.Городня 15 чэрвеня 2017 Васіль Малчанаў/ Белсат
Каталіцкае свята Божае Цела ў Горадні.Городня 15 чэрвеня 2017 Васіль Малчанаў/ Белсат

«Алтарыкі» у Беларусі

На беларускую зямлю свята прыйшло з Польшчы разам з каталіцкай верай. Дагэтуль каталікі ў кожным горадзе, у кожнай вёсцы ўпрыгожваюць чатыры алтара, каля якіх праходзяць урачыстым шэсцем, моляцца і чытаюць Святое Пісанне.

Каталіцкае свята Божае Цела ў Горадні.Городня 15 чэрвеня 2017 Васіль Малчанаў/ Белсат

«Алтарыкі падчас працэсіі робяцца з часоў сярэднявечча. Не мы іх прыдумалі. Яны робяцца, каб мы маглі затрымацца, памаліцца і паслухаць Божае слова, падчас якога чытаюцца фрагменты Евангелля. Чатыры алтары – гэта чатыры розныя Евангеллі, якія напісаныя былі рознымі аўтарамі, слухаем таксама апісанне цудаў Ісуса, звязаныя са Святой Камуніяй», – тлумачыць айцец Антоній.

Каталіцкае свята Божае Цела ў Горадні.Городня 15 чэрвеня 2017 Васіль Малчанаў/ Белсат
Вернікі крочаць працэсіяй ра вуліцах Горадні. Городня 15 чэрвеня 2017 Васіль Малчанаў/ Белсат
Вернікі крочаць працэсіяй ра вуліцах Горадні. Городня 15 чэрвеня 2017 Васіль Малчанаў/ Белсат

Свята рухомае, звычайна адзначаецца на 60-ты дзень пасля Вялікадня. Сёлета свята сабрала надзвычайную колькасць вернікаў, каля 5 тысяч. Агулам колькасць каталікоў у Беларусі складае 15 адсоткаў ад усяго насельніцтва краіны.

 

ПВ

Стужка навінаў