Босы рыбак на «Фальксвагене» урэзаўся і разваліў дом


Здарэнне адбылося ў вёсцы Моладава Іванаўскага раёну.

Непрышпілены кіроўца не затармазіў, праехаў знак «Саступі дарогу», знес плот і ўехаў у дом.

Удар быў такой сілы, што ўся сцяна «пайшла», цэгла абрынулася. Палову дому прыйдзецца разбіраць, распавядае відавочца здарэння. Кіроўца быў басанож, ягоныя рыбацкія боты ляжалі на заднім сядзенні.

На месца прыехалі ратавальнікі, медыкі, ДАІ, піша abw.by. Мужчыне пашанцавала, што яго не заваліла цэглай. Ніхто не пацярпеў.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары