«Boston Dynamics» паказала новую версію чалавекападобнага робата


Антрапаморфны робат пад назваю «Atlas» прызначаны для руху па перасечанай мясцовасці ды распрацаваны для аперацыяў на дварэ і ў будынках.

Галоўнае адрозненне новай версіі ад папярэдніх – выкарыстанне аўтаномнай крыніцы ладавання. Акумулятар убудаваны ў цела робата.

Дзякуючы ўсталяваным датчыкам на руках і нагах робат захоўвае раўнавагу, абыходзіць перашкоды, прысядае, ацэньвае мясцовасць і маніпулюе абʼектамі – можа пераносіць грузы, караскацца на вертыкальныя перашкоды і нават адчыняць зачыненыя дзверы.

Каб навучыць машыну рэагаваць на нестандартныя сітуацыі, стваральнікі ў літаральным сэнсе здзекаваюцца са свайго дзецішча: піхаюць клюшкай ды збіваюць з ног ударамі ў спіну.

Амерыканская кампанія запрэгла ў сані робатаў з аленевымі рагамі

«Boston Dynamics» – амерыканская кампанія інжынераў-энтузіястаў, якая займаецца вытворчасцю некалькіх відаў робатаў, у тым ліку гуманоідных машын. У 2013 годзе іх набыла Google.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў