Борыс Джонсан назваў сына ў гонар дактароў, якія вылекавалі яго ад каронавіруса


Брытанскі прэм’ер Борыс Джонсан назваў сына ў гонар двух дактароў, якія выратавалі яму жыццё падчас хваробы на каронавірусную інфекцыю.

«Прадстаўляю вам Уілфрэда Лоры Нікаласа Джонсана, народжанага 29 красавіка 2020 года а дзявятай гадзіне раніцы. Імя Уілфрэд – у гонар дзядулі Борыса, Лоры – у гонар майго дзядулі, а Нікалас – у гонар дактароў Ніка Прайса і Ніка Харта, якія ў мінулым месяцы выратавалі Борысу жыццё», – паведаміла ў Instagram маці дзіцяці, нявеста прэм’ер-міністра Кэры Сымандс.

https://www.instagram.com/p/B_sA-1VADZA/

У Борыса Джонсана ёсць чацвёра дарослых дзяцей ад папярэдняга шлюбу і прынамсі адна пазашлюбная дачка.

У канцы сакавіка ў Джонсана дыягнаставалі каронавірус. Ён правёў тыдзень у шпіталі, з якіх тры дні знаходзіўся ў рэанімацыі. Пасля выпіскі прэмʼер аднаўляўся ў загараднай рэзідэнцыі, а яго абавязкі часова выконваў міністр замежных спраў Дамінік Рааб.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў