Booking.com зачыніў магчымасць рэзервацыі аб'ектаў у Крыме


Арэндаваць жытло ў анексаваным Крыме праз сэрвісBooking.com цяпер немагчыма. Адмысловая абвестка зʼяўляецца пры спробе знайсці варыянты для пражывання на паўвыспе пад час адпачынку.

«На жаль, на дадзены момант на нашым сайце немагчыма забраніраваць пражыванне ў Крыме з мэтай адпачынку», – такі надпіс зʼяўляецца пасля запаўнення пашукавіка на Booking.com.

Таксама сэрвіс спыніў збор водгукаў і адзнак турыстаў на крымскія абʼекты. Падставай для абмежаванняў кампанія называе гандлёвыя санкцыя Еўразвязу, якіх мае прытрымлівацца, бо базуецца ў Нідэрландах. Такая інфармацыя ўтрымліваецца ў паведамленні сэрвісу для гаспадыні гостэлу ў Судаку Наталлі Кірычэнкі. Жанчына апублікавала зварот у Facebook.

«Згодна з гэтымі санкцыямі кампаніі Booking.com не дазваляецца прапаноўваць якія-кольвек паслугі, непасрэдна звязаныя з турыстычнай дзейнасцю ў Крыме. Аднак бізнес-вандроўнікі па-ранейшаму могуць рэзерваваць варыянты размяшчэння ў Крыме», – гаворыцца ў паведамленні Booking.com.

Адказ кампаніі Booking.com гаспадыні гостэлу ў Судаку
facebook.com / Наталья Кириченко

Чытайце па тэме:

ЛБ, belsat.eu

Стужка навінаў