Бонус за хуткасць. У Беларусі прыдумалі, як стымуляваць нараджальнасць


У Беларусі могуць павялічыць дапамогу ў доглядзе дзіцяці для жанчын, якія нарадзілі дзяцей з кароткім перапынкам. Пра гэта піша БелТА.

9 снежня падчас круглага стала па пытаннях праектнай дзейнасці Фонду ААН у галіне народанасельніцтва міністрка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч распавяла, што ў якасці адной з мер стымулявання нараджальнасці ў Беларусі разглядаюць так званы бонус за хуткасць.

Аб’ектыў
Маці чацвярых дзяцей могуць застацца без пенсіяў
2019.12.03 21:40

Такую дапамогу прапануюць выплачваць тым жанчынам, якія на працягу 3-4 гадоў паспяваюць нарадзіць другое і наступнае дзіця.

Такое рашэнне Касцевіч патлумачыла даследаваннем, паводле якога сем’і не плануюць мець першае дзіця раней 29 гадоў.

«Гэта паказвае на тое, што мы павінны перафарматаваць свае меры падтрымання», – адзначыла міністрка.

Hавiны
Сярэдняя беларуская жанчына нараджае першынца амаль у 27 гадоў
2019.10.10 18:05

Паводле чыноўніцы, жанчыны старэйшага пакалення нараджалі ў сярэднім з 20 да 40 гадоў. Зараз гэты тэрмін скараціўся на 10 гадоў – з 30 да 40.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў