«Бомжсцікі»: берасцейскі мастак прадае незвычайныя фігуркі, каб набыць навагоднія падарункі бяздомнікам


Берасцейскі мастак, скульптар і дызайнер Ілля Дудараў прадае на краўдфандынгавай пляцоўцы ulej.by фігуркі бяздомнікаў, якія ён называе «бомжсцікамі».

Адзін «бомжцік» каштуе Br 5. Кожная набытая фігурка – гэта дапамога рэальнаму чалавеку, які жыве на вуліцы.

Сабраныя ад продажу «бомжсцікаў» грошы мастак збіраецца выдаткаваць на навагоднія падарункі бяздомнікам – цёплыя шкарпэткі і рукавіцы.

Збор сродкаў вядзецца да 20 снежня.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў