Большасць беларусаў, што пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, вяртаюцца дамоў


Аўтобус, у якім ехалі беларускія турысты. Фота: rustavi2

21 чалавек з 25, што пацярпелі падчас здарэння, ужо заўтра вернуцца ў Беларусь. Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных справаў Беларусі.

«Сёння 22 пацярпелыя ў ДТЗ пасля аказання дапамогі і абследаванняў адпушчаныя з больніцаў, 21 чалавек плануе заўтра вылецець у Беларусь з Тбілісі», – паведамляюць у МЗС.

Трое пацярпелых застаюцца ў Грузіі, аднаго з іх прааперавалі.

Нагадаем, што 1 ліпеня ў выніку ДТЗ у Грузіі пацярпелі 25 беларусаў. Яны ехалі на экскурсію ў Кахетыю з Тбілісі. Па факце здарэння ўзбуджаная крымінальная справа.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары