Больш за ўсё грошай беларусы трацяць на прадукты


Доля выдаткаў беларусаў на харчаванне ў другім квартале 2019 года паменшылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, а на нехарчовыя тавары і аплату паслуг – павялічылася. Аднак па-ранейшаму доля спажывецкіх выдаткаў на прадукты складае 39,5%.

Да такой высновы па выніках даследавання прыйшлі ў Белстаце, перадае БелТА.

Доля выдаткаў на алкаголь і цыгарэты ў Беларусі нязначна паменшылася – з 3,1% да 3%.

На аплату нехарчовых тавараў прыйшлося 31,4% ад агульных спажывецкіх выдаткаў. На 0,4% менш у параўнанні з першым кварталам году беларусы выдаткавалі за апошнія 4 месяцы на абутак і вопратку (6,9%). А вось выдаткі на прадметы хатняга ўжытку і бытавую тэхніку трошкі павялічыліся – з 4,1% да 4,2%.

На аплату паслуг (практычна на ўсе віды) у другім квартале 2019 прыйшлося 26,1% (у 1-м было 25,7%).

Акрамя таго, статыстыка сведчыць, што людзі пачалі траціць больш грошай на наведванне культурных і забаўляльных установаў, транспарт і медычныя паслугі.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары