Больш за ўсё беларусы хочуць змяніць тэрмін пакарання за наркотыкі


Гэткія вынікі паказвае сайт Следчага камітэту, дзе размешчанае апытанне «Якія з прапанаваных зменаў у Крымінальным кодэксе вы вітаеце?».

За зніжэнне тэрміну паводле арт. 328 на гэты момант прагаласавалі 42 % удзельнікаў апытання. Цікава, што лічбаў апытання амаль не бачна, бо яны жоўтага колеру і зліваюцца з фонам старонкі.

У той час як за распачынанне крымінальнай справы за паклёп і абразу ў інтэрнэце – толькі 2 %.

Актывісты заклікаюць падтрымаць рух «Маці-328» і прагаласаваць за зніжэнне тэрмінаў.

Маці асуджаных паводле «наркатычных» аартыкулаў дамагаюцца зніжэння тэрмінаў пакарання і пераразгляду справаў. У Калінкавічах і Пухавіцкім раёне актывісткі руху «Маці-328» галадалі 14 дзён – з 27 красавіка па 11 траўня. Яны двойчы хадзілі ў Адміністрацыю прэзідэнта і на 14-ы дзень спынілі галадоўку, атрымаўшы ад чыноўнікаў абяцанне, што законапраект аб змякчэнні пакарання «за наркотыкі» будзе хутка перададзены на разгляд дэпутатам. У сустрэчы з Лукашэнкам жанчынам адмовілі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў