Больш за палову расейцаў хочуць спынення ваеннай аперацыі ў Сірыі


Паводле Левада-Цэнтру, 55 % расейцаў лічаць, што Расея мусіць спыніць ваенную аперацыю ў Сірыі. У жніўні 2017 года на карысць завяршэння выступалі 49 % рэспандэнтаў.

За працяг аперацыі выказаліся ўсяго 30 % апытаных. 37 % асцерагаюцца ператварэння Сірыі ў «новы Афганістан» для Расеі (у жніўні 2017-га так лічылі 32 %). У той жа час 50 % лічаць такі сцэнар малаверагодным.

Больш за траціну расейцаў (35 %) дзяржаўную палітыку Расеі ў дачыненні Сірыі не ўхваляюць. Ухваляюць 53 %.

  • Узброеныя сілы Расеі ўдзельнічаюць у грамадзянскай вайне ў Сірыі на баку рэжыму Башара аль-Асада. Ваенная аперацыя Расеі ў Сірыі распачалася восенню 2015 года. З тых часоў расейскае кіраўніцтва некалькі разоў заяўляла пра завяршэнне аперацыі, але дагэтуль расейскія жаўнеры застаюцца ў Сірыі.

ІІ belsat.eu, паводле РБК

Стужка навінаў