Больш за палову беларускіх аўтаў ездзяць без тэхагляду


Больш за палову зарэгістраваных у краіне аўтаў ездзяць без пройдзенага тэхагляду.

Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» намеснік дырэктара УП «Белтэхагляд» Уладзімір Півульскі.

Сёлета з амаль 3 млн аўтаў, зарэгістраваных у Беларусі, да тэхагляду не тэхагляду не даехала і палова. Адной з прычынаў такой сітуацыі з’яўляецца тое, што аўтаўладальнікі не хочуць аплочваць дарожны падатак, таму што гэта абыходзіцца даражэй, чым штраф за адсутнасць тэхагляду.

«Па выніках 10 месяцаў правялі 1 млн 325 тыс. тэхаглядаў, з якіх 215 тыс. не прайшлі з першага разу. Асноўнай прычынай, па якой не праходзяць тэхагляд, з’яўляецца няспраўнасць тармазных сістэмаў. Гэтая прычына займае больш за 50 % усіх адмоваў пры праходжанні тэхагляду», – адзначыў Уладзімір Півульскі.

Гэта значыць, што больш за 100 тыс. аўтаў у Беларусі пры тэхаглядзе мелі праблемы з тармазамі, яшчэ 1,7 млн да тэхагляду проста не даехалі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак geronda.net

Стужка навінаў