Больш за чвэрць сусветнай колькасці зуброў жыве ў Беларусі


Зубр

У краіне адзначаецца ўстойлівы станоўчы трэнд росту пагалоўя зуброў.

За 22 гады колькасць гэтых жывёлаў у Беларусі павялічылася больш, чым у чатыры разы і па стане на 1 лютага гэтага года склала 1574 асобін.

Пра гэта паведамляе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

Задача па забеспячэнні далейшага росту і стабілізацыі колькасці беларускай папуляцыі зуброў на ўзроўні, які гарантуе яе доўгатэрміновае выжыванне (1500 асобін), паспяхова выкананая. Беларусь з’яўляецца першай у свеце краінай паводле колькасці зуброў, якія вольна жывуць, пры гэтым доля пагалоўя гэтага віду складае больш за 25 % ад сусветнай колькасці.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак allby.tv

Стужка навінаў