Супраць тых, хто сабраўся ў цэнтры Парыжа на чарговы пратэст супраць падвышэння коштаў, паліцыя ўжыла слезацечны газ, шумавыя гранаты і вадамёты. Паводле Reuters, паліцыя затрымала 81 чалавека.
У суботу ў Парыжы прайшла трэцяя па ліку акцыя супраць падвышэння коштаў.
Яшчэ да афіцыйнага пачатку дэманстрацыі ўдзельнікі акцыі ў масках і каптурах паспрабавалі прыбраць барыкады, якія блакавалі праход да сусветна вядомай вуліцы Елісейскія палі ў цэнтры гораду.
Пратэсты «жоўтых камізэлек» супраць падвышэння коштаў – перадусім на паліва – з удзелам сотняў тысячаў чалавек адбываюцца па ўсёй Францыі з сярэдзіны лістападу па выходных.
Падчас акцыяў пратэстоўцы перакрывалі дарогі і спальвалі аўты. За час пратэстаў загінулі два чалавекі, сотні атрымалі траўмы.
ДД