Больш за 700 чалавек сталі ахвярамі цыклону ў Афрыцы


Не менш за 732 чалавекі сталі ахвярамі цыклону Ідай, які абрынуўся на краіны паўднёвай Афрыкі. Яшчэ тысячы чалавек чакаюць дапамогі на дахах дамоў і дрэвах, паведамляе «Reuters».

На мінулым тыдні цыклон з вятрамі, хуткасць якіх дасягала 47 метраў за секунду, і моцнымі дажджамі прыйшоў у Мазамбік, дзе яго ахвярамі сталі 417 чалавек. Непагадзь таксама забіла 259 чалавек у суседнім Зімбабвэ і 56 у Малаві.

Паводка ў Мазамбіку.
Фота: Mike Hutchings/REUTERS/Forum

«Сітуацыя паляпшаецца, але ўсё адно застаецца крытычнай», – распавёў міністр зямлі і навакольнага асяроддзя Мазамбіку Сэльсу Карэя.

Прадстаўнікі гуманітарнай місіі ААН заяўляюць, што дакладны памер шкоды, нанесенай краінам, і колькасць ахвяр будуць вядомыя толькі тады, калі адступяць паводкавыя воды. Пры гэтым з прычыны моцных дажджоў могуць выйсці з берагоў мясцовыя рэкі, што прывядзе да новых паводак і новых ахвяр.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў