Больш за 6,5 млн чалавек ва ўсім свеце захварэлі на каронавірус


Як сведчаць дадзеныя інстытуту Джонса Хопкінса, у свеце зарэгістравана больш за 6 з паловай мільёнаў выпадкаў COVID-19.

На першым месцы па колькасці інфікаваных застаюцца ЗША, дзе больш за 1,85 мільёна выпадкаў. На другім – Бразілія, дзе іх ужо больш за паўмільёна. У Расеі – больш за 431 тысячу. Пяцёрку замыкаюць Вялікая Брытанія (281 270) і Іспанія (240 326).

Агулам ад каронавіруса памерлі больш за 386 тысяч чалавек. Больш за ўсё ахвяраў у ЗША – 107 175 чалавек. Потым ідуць Вялікая Брытанія (паводле розных звестак, ад 39 да 50 тысяч памерлых), Італія (больш за 33 тысячы), Бразілія (больш за 32 тысячы) і Францыя (больш за 29 тысяч).

2 мільёны 800 тысяч пацыентаў у свеце паправіліся.

У Беларусі па стане на 3 чэрвеня было зарэгістравана 45 116 выпадкаў, 248 пацыентаў памерлі. Больш за 20 тысяч паправіліся і выпісаныя са шпіталяў.

KA belsat.eu

Стужка навінаў