Больш за 50 % працадаўцаў Расеі не маюць намеру павышаць заробкі ў наступным годзе


Заробкі ў расейскіх кампаніях сваім працаўнікам у наступным годзе плануюць павялічыць усяго толькі 18 % апытаных сэрвісам rabota.ru працадаўцаў. Але кампаніі гатовы заахвочваць працаўнікоў, чыя праца дае станоўчыя вынікі.

Апытанне праводзілася сярод 655 прадстаўнікоў расейскіх кампаніяў, іх кіраўнікоў, HR-адмыслоўцаў, рэкрутэраў і HR-спецыялістаў з усіх расейскіх федэральных акругаў з 4 да 11 снежня.

На пытанне, ці будзе ў кампаніі індэксацыя заробкаў працаўнікоў, станоўча адказалі толькі 18 % апытаных, адмоўна – 56 %, яшчэ чвэрць рэспандэнтаў не змаглі адказаць.

Працадаўцы адзначалі, што маюць намер падвышаць заробкі кропкава і толькі па некаторых пазіцыях у індывідуальным парадку. Некаторыя апытаныя адказалі, што маюць намер у наступным годзе павысіць аб’ёмы працы, бо, на іхную думку, «людзі маюць шмат вольнага часу». У некаторых кампаніях паабяцалі вышэйшыя заробкі толькі ў тым выпадку, калі пакупніцкая здольнасць расейцаў вернецца на ўзровень 2014 года. У іншых падкрэслілі, што ў іх заробкі замарожаныя з 2016 года.

Большасць расейскіх працадаўцаў не плануюць выдаваць прэміі працаўнікам і па выніках працы за 2018 год, вынікае з апытання rabota.ru. Выплата прэміяў не ўваходзіць у планы як мінімум 58 % апытаных прадстаўнікоў кампаніяў у краіне; 24 % адказалі, што прэміруюць толькі некаторых працаўнікоў; і толькі 18 % запэўнілі, што налічаць узнагароджанне ўсім сваім работнікам.

Hавiны
Улады вырашылі падняць заробкі будаўнікам, каб тыя не з’язджалі на працу за мяжу
2018.12.11 19:45

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў