Больш за 4000 беларускіх вайскоўцаў возьмуць удзел у маштабных вучэннях у Расеі


Беларускія вайскоўцы пачалі грузіць узбраенне і тэхніку на чыгуначны транспарт, каб адправіць да месца правядзення вучэнняў «Шчыт Саюзу – 2019», якія пройдуць у верасні на тэрыторыі Расеі. Пра гэта паведамляе Мінабароны Беларусі.

Першымі на вучэнні адправяцца падраздзялення інжынерных войскаў і атрады забеспячэння правапарадку Менскай вайсковай камендатуры.

Вучэнні «Шчыт Саюза – 2019» пройдуць з 13 па 19 верасня на палігоне паблізу населенага пункта Муліна Ніжагародскай вобласці. Агулам у беларуска-расейскіх манеўрах прымуць удзел каля 12 тысяч вайскоўцаў, да 950 адзінак баявой тэхнікі, а таксама да 70 самалётаў і верталётаў. У тым ліку ад Беларусі будзе ўдзельнічаць больш за 4 тысячы вайскоўцаў, больш за 30 танкаў, 80 баявых браніраваных машын, каля 50 рэактыўных сістэмаў залпавага агню, гарматаў і мінамётаў, а таксама каля 15 самалётаў і верталётаў.

Да 4 кастрычніка беларускія вайскоўцы і тэхніка вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі на тэрыторыі Беларусі.

Падчас вучэнняў будуць адпрацоўвацца «забеспячэнне ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы».

«Задума вучэнняў распрацаваная з улікам аналізу магчымых варыянтаў узнікнення пагрозы вайсковай бяспекі Саюзнай дзяржаве і развязвання ваеннага канфлікту. Практыка паказвае, што, як правіла, усё пачынаецца з дзеянняў тэрарыстаў, сепаратыстаў, незаконных узброеных фармаванняў, пры вонкавай падтрымцы трэціх сілаў. Менавіта такі варыянт і будзе адпрацоўвацца», – адзначаюць у Мінабароны Беларусі.

Hавiны
«Аналітычная запіска ФСБ-ГРУ» або як Беларусь перажыла вучэнні «Захад-2017»
2017.09.22 18:39

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў