Больш за 400 асобаў прыйшлі святкаваць Дзень Волі ў Берасці


Вулічны фестываль «100 год БНР» прайшоў на плошчы Свабоды ў Берасці.

Для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю быў створаны арганізацыйны камітэт. У яго склад увайшлі больш за 20 асобаў, сярод якіх прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў і палітычных партыяў, якія атрымалі дазвол уладаў, арганізавалі і правялі свята. Меркавалася, што ў святкаванні 100-годдзя БНР возьмуць удзел улады, але ў выніку на свята яны не прыйшлі, як і гарадскі духавы аркестр, што быў у анонсе.

Да свята далучыліся і праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу

Затое прыйшлі больш за 400 асобаў з нацыянальнай сімволікай. Свята пачалося з мітынгу, а потым адбыўся канцэрт, на якім выступалі: Cad Goddeu, B:N, Zolki Band, СПРАТ, Relikt, Сразу Май. Акрамя таго працавалі крама БНР 100 і кірмаш рамёстваў, друкарня, фотавыстава і фотазона.

Некаторыя ўдзельнікі імпрэзы на месцы размалёўвалі твары ў колеры нацыянальнага сцяга ці малявалі арнамент

У адраўненні ад Менску, у Берасці абышлося без затрыманняў, міліцыя не чапала людзей калі яны выходзілі з імпрэзы з бела-чырвона-белымі сцягамі. Праўда, за адным выключэннем.

ГуртZolki Band грае на сцэне фестываля 100 год БНР

Перад пачаткам фестывалю прайшла чарговая акцыя праціўнікаў будоўлі акумулятарнага заводу, пасля яе быў затрыманы і дастаўлены ў Ленінскі РАУС 14-гадовы юнак. Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк хлопца ў хуткім часе адпусцілі, а бацька хлопца падаў скаргу па факце перавышэння службовых паўнамоцтваў, справай заняўся следчы камітэт.

АС, belsat.eu

Стужка навінаў