Больш за 300 парушальнікаў у лесе выявілі з дапамогай фотапастак


Выкарыстанне сродкаў фота- і відэафіксацыі на тэрыторыі лясоў выявіла сябе досыць эфектыўнай захадай у барацьбе з парушальнікамі ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства, паведамляе прэсавая служба Міністэрства лясной гаспадаркі.

Цягам апошняга паўгоддзя з дапамогай фотапастак да адказнасці было прыцягнута 313 парушальнікаў. Найбольш эфектыўна спрацавалі камеры ў Гомельскай вобласці: тут было выяўлена 87 выпадкаў парушэння заканадаўства.

Кожны трэці парушальнік (108 асобаў) быў прыцягнуты за невыкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках (арт. 15.29 КаАП). Нярэдка наведнікі лесу прыцягваліся да адказнасці за тое, што раскідвалі смецце (арт. 15.30 КаАП) і парушалі правілы нарыхтоўкі, збору або набыцця грыбоў, ці іншых дзікарослых раслінаў або іх частак (арт. 15.26 КаАП) – цягам шасці месяцаў было выяўлена 62 і 60 такіх фактаў адпаведна.

Варта адзначыць, што за апошні месяц лясгасы дадаткова набыта 83 сродкі фота- і відэафіксацыі. Такім чынам цяпер у лясах працаўнікі гаспадаркі ўсталявалі 720 фотапастак. Пры гэтым працы па набыцці і ўсталяванні камераў працягваюцца.

Што рабіць, калі заблукаў у лесе без тэлефону

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары