Больш за 200 журналістаў падпісаліся пад зваротам да ўладаў Беларусі


Беларускія журналісты накіравалі ліст да ўладаў і сілавікоў Беларусі з нагоды жорсткіх рэпрэсіяў у дачыненні прадстаўнікоў незалежных СМІ.

У лісце падкрэсліваецца, што за час прэзідэнцкай кампаніі падчас выканання прафесійных абавязкаў былі затрыманыя 43 журналісты з дзясяткаў СМІ. Апошняй кропляй стала жорсткае затрыманне 15 ліпеня журналіста «Радыё Свабода» Антона Трафімовіча ў цэнтры Менску пасля заканчэння відэастрыму ад Цэнтравыбаркаму, які ён вёў. Сілавікі зламалі яму нос і прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці па арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы).

Hавiны
На журналіста, якому пры затрыманні пабілі нос, склалі пратакол за непадпарадкаванне
2020.07.17 17:55

У лісце падкрэсліваецца, што дзеянні сілавікоў парушаюць арт. 198 Крымінальнага кодэкса («перашкаджэнне законнай прафесійнай дзейнасці журналіста») і маюць адну мэту – «застрашыць журналістаў і паказаць і ім, і ўсяму грамадству, што законы не дзейнічаюць, калі ёсць вышэйшыя палітычныя інтарэсы».

«Аднак бессаромнасць гэтых дзеянняў прыводзіць да адваротнага эфекту. Цынічнае імкненне прадэманстраваць грамадзянам, наколькі яны безабаронныя перад уладай, дыскрэдытуе ўладу, як нішто іншае.

Мы будзем і далей выконваць свой прафесійны абавязак. Наша павага і падтрымка – з усімі бязвінна затрыманымі, збітымі, зняважанымі.

Мы патрабуем ад уладаў спыніць пераслед журналістаў незалежных выданняў, а сілавікам хочам нагадаць: затрымліваючы журналістаў пры выкананні прафесійных абавязкаў і ўжываючы супраць іх сілу, вы не толькі парушаеце закон, але і самі ўчыняеце злачынства», – гаворыцца ў звароце.

Пад зваротам падпісаліся больш за 200 чалавек: журналісты TUT.BY, Onliner.by, «Наша ніва», «Белсат», «Радыё Свабода», БелаПАН, «Салідарнасць», Еўрарадыё, «Комсомольская правда в Беларуси», «Народная воля», «Новы час» ды інш. Калектыўны ліст накіравалі міністру ўнутраных справаў Юрыю Караеву, міністру інфармацыі Ігару Луцкаму, генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку, старшыні Савету Рэспублікі Наталлі Качанавай.

Hавiны
МУС скардзіцца, што міліцыянтам спрабуюць унушыць «няўпэўненасць у тым, што яны робяць»
2020.07.21 10:51

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў