Больш за 200 чалавек шпіталізаваныя за два тыдні студзеня праз абмаражэнні ды галалёд


У Беларусі за першыя 15 дзён 2021 года зарэгістравана больш за 2 тыс. галалёдных і халадавых пашкоджанняў, паведамляе Мінздароўя.

У Берасцейскай вобласці па медычную дапамогу звярнуліся 163 чалавекі. Халадавыя пашкоджанні дыягнаставаныя ў 9 пацыентаў, галалёдныя – у 154 пацярпелых. Шпіталізаваныя 25 чалавек.

У Віцебскай вобласці – 443 пацыенты. Халадавыя пашкоджанні дыягнаставаныя ў 5 пацыентаў, галалёдныя ў 438 пацярпелых. Шпіталізаваныя 29 чалавек.

У Гомельскай вобласці – 142 пацыенты. Халадавыя пашкоджанні дыягнаставаныя ў 5, галалёдныя – у 137 пацярпелых. Шпіталізаваныя 15 чалавек.

У Гарадзенскай вобласці – 259 пацыентаў. Халадавыя пашкоджанні – у 9 пацыентаў, галалёдныя – у 250 пацярпелых. Шпіталізаваныя 45 чалавек.

У Магілёўскай вобласці – 483 пацыенты. Халадавыя пашкоджанні дыягнаставаныя ў 3 пацыентаў, галалёдныя ў 480 пацярпелых. Шпіталізаваныя 49 чалавек.

У Менскай вобласці 270 пацыентаў – ва ўсіх галалёдныя пашкоджанні. Шпіталізаваныя 22 чалавекі.

У Менску зарэгістраваныя 293 пацыенты. Халадавыя пашкоджанні дыягнаставаныя ў 3 пацыентаў, галалёдныя ў 290 пацярпелых. Шпіталізаваныя 17 чалавек.

Мінздароўя просіць грамадзянаў цёпла апранацца! Калі ўсё ж пашкоджанняў унікнуць не атрымалася – звяртайцеся ў траўмапункт.

У наступныя трое содняў у Беларусі будзе марознае надвор’е – месцамі да -25 градусаў.

Аб’ектыў
Нечакана ў сярэдзіне зімы ўдарылі маразы
2021.01.15 23:09

AB, belsat.eu

Стужка навінаў