Больш за 2,5 мільёны беларусаў жывуць меней, чым на мінімальны спажывецкі бюджэт


Паводле звестак «Статыстычнага штогодніка Рэспублікі Беларусь, 2019 год» у нашай краіне 2 мільёны 667 тысячаў чалавек, якія маюць за месяц прыбытак не болей за 344 рублі. Менавіта на такім узроўні ўстаноўлены мінімальны спажывецкі бюджэт (МСБ). Звесткі статыстыкі прыводзяцца за 2018 год.

Сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы не перавышалі МСБ ў разліку на аднаго члена сям’і з чатырох чалавек у 2018 годзе ў 29,4 % ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Для параўнання: у 2013 годзе гэты паказнік складаў 19,3 %, а ў 2017-м – 33,9 %.

Робім толькі на банкі: прыбыткі беларусаў сыходзяць на выплату пазыкаў

Пры падліку сярэднедушавога рэсурсу (прыбытку) бярэцца агульны абʼём прыбыткаў, падзелены на колькасць насельніцтва. Улічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку беспрацоўныя, пенсіянеры, няпоўнагадовыя.

Урад, кіраўнік краіны абяцаюць, што заробкі вырастуць. Чакаецца, што перад прэзідэнцкімі выбарамі ў наступным годзе бюджэтнікам заробкі будуць павышаныя.

Цуды нашай эканомікі: заробкі растуць, беларусы бяднеюць

 

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары