Больш за 150 чалавек прыйшлі на пікет супраць акумулятарнага заводу ў Берасці


Акцыі супраць пабудаванага заводу праходзяць у Берасці ў нядзелю адразу на двух пляцоўках: у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і на плошчы Леніна.

Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu

Больш за 150 чалавек прыйшлі ў нядзелю, 10 лістапада, на пікет супраць акумулятарнага заводу. Дазволеная акцыя праходзіць у берасцейскім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў у межах перадвыбарчага пікету Ірыны Амельянчук.

Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu

Падтрымаць берасцейцаў прыехалі менскія палітыкі Віталь Рымашэўскі і Юрась Губарэвіч. Таксама за мітынгам назіраюць прадстаўнікі місіі АБСЕ у Беларусі.

Фота: Belsat.eu

Паралельна на плошчы Леніна ў Берасці адбываецца чарговая акцыя па кармленні галубоў – сёння на ёй сабралася каля 80 асобаў.

Фота: Belsat.eu

АС, фота аўтара Belsat.eu

Стужка навінаў