Больш за 13 тысяч беларусаў не сталі вяртаць «падатак на дармаедаў». Гаворка ідзе пра $1,75 млн


За вяртаннем выплачанага збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў (так званы «падатак на дармаедаў») за 2015 год да гэтага часу не звярнулася 13,2 тысячы беларусаў. Агульная сума сплочанага імі падатку – каля 3,59 мільёна рублёў ($1,75 млн. у эквіваленце). Пра гэта FINANCE.TUT.BY паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Паводле дэкрэту Лукашэнкі № 1 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва», тым, хто заплаціў так званы «падатак на дармаедаў», павінны вярнуць грошы.

Падаткавікі разгледзелі 49,5 тысячы заяваў ад беларусаў, якія пажадалі вярнуць выплачаны збор на фінансаванне дзяржвыдаткаў. Гэтак, за 2017 год за вяртаннем звярнуліся 20,5 тысячы чалавек, у 2018-м – 27,5 тысячы, а за першае паўгоддзе гэтага – 1,5 тысячы.

Усяго вярнулі выплачаныя падаткі на агульную суму ў 15,01 мільёна рублёў.

Нагадаем, збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год заплацілі 62,7 тысячы грамадзянаў у памеры 18,6 мільёна рублёў.

Аб’ектыў
Як даведацца, што ты «дармаед»? Гайд па базе беспрацоўных
2018.12.01 19:13

Дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» быў прыняты 2 красавіка 2015 года. Дэкрэт абавязвае ўсіх, хто на працягу году працаваў менш за 183 каляндарныя дні, выплачваць збор у 20 базавых велічынь («падатак на дармаедства»).

У лютым-сакавіку 2017 году «падатак на дармаедства» выклікаў масавыя пратэсты ў Беларусі. У адказ на гэта Аляксандр Лукашэнка ўвёў мараторый на выкананне дэкрэту, а потым зусім яго скасаваў. Замест гэтага для не занятых у эканоміцы грамадзянаў былі ўведзены павышаныя тарыфы на паслугі ЖКГ.

Аб’ектыў
Улады дачакаліся. Заўтра падскочаць камунальныя тарыфы для так званых «дармаедаў»
2019.02.28 21:35

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў