Больш за 100 вядомых людзей падпісалі адкрыты ліст у падтрымку асуджаных анархістаў


Вядомыя беларускія журналісты, пісьменнікі, мастакі, фатографы, блогеры і актывісты падпісалі адкрыты ліст у падтрымку асуджаных анархістаў Івана Комара і Мікіты Емельянава, якіх праваабаронцы прызналі палітвязнямі.

Падпісанты лічаць, што Мікіта Емяльянаў і Іван Комар прыгавораны да празмерна жорсткага пакарання, якое зʼяўляецца відавочна непрапарцыйным зробленаму.

«Мы патрабуем для Мікіты Емяльянава і Івана Комара неадкладнага перагляду прысуду пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва. Дзеянні маладых людзей не прывялі ні да якіх сурʼёзных наступстваў – шкоды здароўю людзей, сурʼёзнага пашкоджання маёмасці. Такі несправядлівы прысуд супраць уласных грамадзянаў несумяшчальны з нармальным развіццём нашай краіны і грамадзянскай супольнасці», – гаворыцца ў лісце.

На момант публікацыі ліст падпісалі больш за 100 чалавек.

Ініцыятарам збору подпісаў стала журналістка Яўгенія Доўгая. Яна падкрэслівае, што гэты ліст – не зварот, а спосаб праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю.

111 журналистов, фотографов, блогеров, писателей, художников, урбанистов, актеров, редакторов, режиссеров, активистов,…

Opublikowany przez Евгения Долгая Wtorek, 18 lutego 2020

Ліст застаецца адкрытым для падпісання.

  • Суд Савецкага раёну Менску 12 лютага пакараў анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара 7 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі ўзмоцненага рэжыму. Анархістаў прызналі вінаватымі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 КК) і ў наўмысным пашкоджанні гістарычна-культурных каштоўнасцяў (арт. 344 КК).
  • Паводле следства, 19-гадовыя Емельянаў і Комар у верасні 2019 года закідалі лямпачкамі з фарбай будынак Менгарсуду. Агульная шкода ад гэтых дзеянняў паводле следства – 143 рубля і 22 капейкі. Таксама актывістаў вінавацяць у тым, што яны з выкарыстаннем кактэйляў Молатава нібыта двойчы спрабавалі атакаваць будынак СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. У першым выпадку кактэйль Молатава не загарэўся. Анархісты спрабавалі паўтарыць акцыю 20 кастрычніка – яны шпурнулі бутэльку з гаручай сумессю ў дзверы будынку СІЗА. Кактэйль Молатава загарэўся, але пашкодзіў дзверы нязначна – суму шкоды ацанілі ў 1 рубель 48 капеек. У судзе Іван Комар цалкам не прызнаў сваю віну, Мікіта Емяльянаў – часткова. Таксама Комар заяўляў пра ціск на яго з боку праваахоўных органаў падчас следства.
  • Праваабаронцы прызналі Емяльянава і Комара палітвязням на той падставе, што яны былі асуджаны да празмерна жорсткага пакарання, якое з’яўляецца відавочна непрапарцыйным учыненаму.
Аб’ектыў
7 год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму далі двум анархістам
2020.02.12 22:12

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў